У Магілёве дырэктар аднаго з прадпрыемстваў, які ўладкаваў сына вадзіцелем у абыход інтарэсаў службы і адмовіўся падаўжаць кантракт работніку, стаў фігурантам пракурорскай праверкі. У выніку пазбавіўся пасады.
Як паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры, спецыяліст аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў звярнуўся на асабісты прыём у пракуратуру Магілёўскай вобласці са скаргай на дзеянні кіраўніка, якога ён абвінаваціў у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. У ходзе праверкі выкладзеныя факты пацвердзіліся.
Паводле высноваў пракуратуры, дырэктар перашкаджаў падаўжэнню працоўнага кантракту з супрацоўнікам, парушыўшы яго працоўныя правы. Такія дзеянні расцэнены як правапарушэнне, якое стварае ўмовы для карупцыі.
Акрамя таго, выяўлены неўрэгуляваны канфлікт інтарэсаў: дырэктар узяў на працу ў якасці вадзіцеля ўласнага сына, які пасля карыстаўся службовым аўтамабілем у асабістых мэтах.
Па выніках праверкі пракуратура ўнесла прадстаўленне. У выніку кіраўнік быў вызвалены ад займанай пасады, а таксама распачатыя меры па спагнанні з яго матэрыяльнай шкоды, нанесенай прадпрыемству.
Нагадаем, што напрыканцы 2023 года пракуратура Магілёўскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў у дачыненні да экс-намесніка старшыні райвыканкама-начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні аднаго з раёнаў за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.
Фотаздымак: Генеральная пракуратура
Кофе, якобы произведенный бобруйским кондитерским предприятием “Красный пищевик”, нашли на маркетплейсе сотрудники антимонопольного ведомства. Как…
В Могилеве стартовал седьмой республиканский конкурс студенческих семей «Счастливы вместе». Этот проект был задуман в…
Звычайны моладзевы турзлёт каля вёскі Прыбар у Быхаўскім раёне сёлета раптам зрабіўся “патрыятычным” — яго…
Як нядаўна стала вядома, Савет Еўропы запусціў працэс стварэння спецтрыбунала па Украіне. Пра прыцягненне ў…
У Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці падчас лесанарыхтовак загінуў 35-гадовы рабочы. Следчы камітэт распачаў праверку па…
В Кричеве суд рассмотрел дело местного жителя, который, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил таксиста…