Дажджы і раставанне снегу апошніх дзён узнялі ўзровень вады ў рэках. На Дняпры распачаў вельмі прыгожы крыгаход. Такая веснавая падзея – унікальная прыродная з’ява для сярэдзіны зімы.
Вада таксама нечакана падымаецца апошнімі днямі. Яна ў Магілёве ўжо падтапіла Дубравенку і затапіла пляж.
Адзначым, што незвычайна цёплая зіма назіраецца па ўсёй Еўропе. Разам з цяплом і раставаннем снегу знікаюць і надзеі расійскіх палітыкаў і прапагандыстаў на тое, што без расійскага газу Еўропа замерзне.
А вось у Магілёве сёння цудоўная з’ява ледзь не прывяла да трагічнага фіналу.
Гульня прывяла мальцаў шасці і васьмі гадоў на крыгу, з якой яны цудам паспелі саскочыць.
На пачатку відэа, якое даслаў нам чытач Магілёў.media, бачна, як хлопцы яшчэ гуляюць па беразе, а ў самым канцы, як яны забраліся на крыгу і збіраюцца пераскочыць на іншую.
– Дзеці гойдаліся на крызе. Я, як убачыў, то са страху закрычаў і пабег да іх. Старэйшы хлопец саскочыў на бераг і адпіхнуў ільдзіну! – распавядае выпадковы ратавальнік дзетак. – Крыга ў супрацьход пачала адыходзіць ад берага. Але іншая крыга на шчасце яе затрымала. Як малы саскочыў і нават не замачыўся, я не ведаю. Ягоны анёл выратаваў яго. Інакш патлумачыць я гэта не магу. Хлопцы рэальна цудам паспелі саскочыць з крыгі і выратавацца. Жудасна тое, што яны нават не перапалохаліся. Я спужаўся болей за іх. Малыя рэальна не разумелі што робяць, і ў іх не было ні каліва страху! Яны мелі толькі цікавасць і працягвалі сваю гульню!
Дарослыя, якія аказаліся побач, правялі прафілактычную гутарку і прасачылі за мальцамі. Але пытанне, чаму дзеці апынуліся ў сацыяльна небяспечнай сітуацыі без нагляду застаецца адкрытым.
У шклоўскай калоніі №17 памёр яшчэ адзін палітзняволены – Валянцін Штэрмер. “Наша Ніва” са спасылкай…
В Могилеве местный житель одолжил у знакомых 82 тыс. рублей на якобы реализацию своих бизнес-задумок.…
Адзінаццаць мэнеджараў гандлюючай сэканд-хэндам у розных гарадах Беларусі сеткі крамаў «Адзенне з Еўропы» затрыманы праваахоўнымі…
“80-летие победы” с ее военными реквизитами и фотографиями времен Второй мировой войны теперь появилось и…
На чыгуначным вакзале ў Воршы супрацоўнікі Магілёўскага ўпраўлення па наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі затрымалі…
Житель Бобруйска во время демонтажа старого фундамента обнаружил неожиданные находки, оставшиеся от прежних владельцев. Что…