Спорт і здароўе

Для Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы праектуецца новы інклюзіўны корпус медыцынскай рэабілітацыі

Цяпер медыцынская рэабілітацыя дзетак праходзіць у корпусе 1970-га года пабудовы, у якім цяжка арганізаваць безбар’ерны асяродак і забяспечыць неабходныя ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя таго, існуючы корпус знаходзіцца аддалена ад стацыянара.

Паводле слоў галоўнага ўрача Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігара Каско, будаўніцтва новага корпуса дасць магчымасць на базе адной установы аховы здароўя замкнуць цыкл прадастаўлення медыцынскай дапамогі дзецям усіх узростаў, якія пражываюць на тэрыторыі вобласці – перадае БелТА. Ён будзе ўключаць усе этапы, у тым ліку дыягностыку, тэрапію вострых станаў, аднаўленчае лячэнне, рэабілітацыю, суправаджэнне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, парушэннямі слыху і мовы.

– Асноўная ідэя заключаецца ў тым, каб стварыць у Магілёве цэнтр аднаўленчай медыцыны. – адзначыў Ігар Каско – Тут будзе аказвацца неабходная рэабілітацыйная, фізіятэрапеўтычная і дыягнастычная дапамога, у першую чаргу дзякуючы правядзенню такіх запатрабаваных даследаванняў, як МРТ і нейраміяграфія. У гэты ж корпус плануецца перанесці сурдалагічнае аддзяленне, дзе будуць дыягнаставаць парушэнні слыху і займацца пратэзаваннем, а таксама аказваць лагапеда-дэфекталагічную дапамогу. Цяпер гэтыя напрамкі вельмі важныя.

На дадзены момант вядуцца праектна-сметныя работы.

– Па памерах і паверхавасці будынка казаць пакуль рана. На сёння праектанты разлічваюць гэтыя параметры ў адпаведнасці з заяўленым пералікам медыцынскага абсталявання і колькасцю структурных падраздзяленняў, а таксама колькасцю персаналу, які будзе там працаваць  – патлумачыў Ігар Каско.

Фота ўзята з адкрытых крыніц.

Апошнія навіны

У Магілёве гарэў інтэрнат “Зеніта”, спрацаваў апавяшчальнік

17 траўня ў Магілёве адбыўся пажар у адным з пакояў інтэрната на вуліцы Кедравай. Там…

18 мая, 2024

Пад Бабруйскам зноў будуць шукаць метэарыт – самы яркі за гісторыю назіранняў

Першая экспедыцыя супрацоўнікаў Мінскага планетарыя завяршылася няўдала. Навукоўцы прайшлі 45 кіламетраў, пошукі працягваліся пяць дзён,…

18 мая, 2024

Смяротны сінтэз – жыхарка Магілёва памерла ад атручэння незамярзайкай

Канцэнтрацыя этыленгліколю ў арганізме аказалася ў два разы вышэйшай за смяротную дозу.  Пра гібель 50-гадовай…

17 мая, 2024

На Магілёўшчыне шукаюць родных Паўла Усава

Касцюковіцкая раённая газета абвясціла пошук родных старшага лейтэнанта Паўла Андрэевіча Усава, што нарадзіўся ў вёсцы…

17 мая, 2024

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра…

17 мая, 2024

У Асіповічах тры дні будзе мутная вада

З 21 па 24 траўня на вуліцах Камуністычнай, Вакзальнай, Інтэрнацыянальнай, Першамайскай, Ленінскай і завулку Мічурына…

16 мая, 2024