Фінальная частка Чэмпіянату свету па футболе 2022 года пройдзе з 20 лістапада па 18 снежня 2022 года ў Катары, у скарочаныя тэрміны – за 29 дзён.
Катар упершыню ў сваёй гісторыі прыме чэмпіянат. Акрамя таго, чэмпіянат свету па футболе ўпершыню пройдзе на Блізкім Усходзе, упершыню ў арабскай краіне, упершыню ў краіне з мусульманскай большасцю, упершыню ў Паўночным паўшар’і ў асенне-зімовы перыяд (паколькі летам у Катары высокія тэмпературы).
Гэта другі чэмпіянат свету, які цалкам праводзіцца ў Азіі пасля турніру 2002 года ў Паўднёвай Карэі і Японіі. Гэта апошні чэмпіянат свету па футболе ФІФА з 32 камандамі ў фінальнай стадыі. Нягледзячы на гучны карупцыйны скандал, звязаны з выбарам краіны-гаспадыні ЧС-2022, ФІФА абвергла дадзеныя аб магчымым пераносе чэмпіянату з Катара.
Арганізатар чэмпіянату свету 2022 года быў названы 2 снежня 2010 года ў швейцарскім Цюрыху. Сапернікамі Катара былі Аўстралія, ЗША, Рэспубліка Карэя і Японія.
Фінальны матч пройдзе 18 снежня 2022 года на Нацыянальным стадыёне ў Лусаіле, які змяшчае 80 тысяч гледачоў.
У фінальным турніры чэмпіянату свету прымуць удзел 32 зборныя. Раней прапаноўвалася пашырыць колькасць удзельнікаў да 48 каманд і правесці некаторыя матчы ў суседніх дзяржавах, аднак ФІФА ў маі 2019 года адхіліла гэтую ініцыятыву. Жараб’ёўка адборачнага турніру прайшла ў 2020 годзе, лёсаванне фінальнага этапа прайшло 1 красавіка 2022 года.
Удзельнікі фінальнага турніру: Аўстралія, Англія, Аргенціна, Бельгія, Бразілія, Гана, Германія, Данія, Іран, Іспанія, Камерун, Канада, Катар, Коста-Рыка, Марока, Мексіка, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Рэспубліка Карэя, Саудаўская Аравія, Сенегал, Сербія, ЗША, Туніс, Уругвай, Уэльс, Францыя, Харватыя, Швейцарыя, Эквадор, Японія.
Матчы ЧС-2022 прымуць 8 стадыёнаў з пяці гарадоў – «Лусаіл (на 80 000 чалавек), «Эль-Хаўр» (60 000), «Доха» (40 000), «Эль-Тумама» (40 000), «Халіфа» ( 45 416), «Эдзьюкейшн сіці» (45 350), «Ахмед бін Алі» (44 740), «Эль-Джануб» (40 000).
Для пераадолення спякоты катарцы аснасцілі стадыёны сістэмамі астуджэння паветра, якія падтрымліваюць тэмпературу на ўзроўні не вышэй за +27 °C.
30 сакавіка 2022 г. Adidas прадставіла афіцыйны мяч чэмпіянату свету-2022.
Мяч атрымаў назву Al Rihla (у перакладзе з арабскага – “падарожжа”). Ён натхнёны культурай, архітэктурай і сцягам Катара. Яркія колеры на перламутравым фоне сімвалізуюць краіну-гаспадыню турніру і хуткасць гульні, якая пастаянна расце.
Фота ўзяты з адкрытых крыніц
На Тагільскім завулку ў Магілёве вечарам 10 траўня кіроўца аўтамабіля Nissan не змог адрэагаваць на…
Выданне The New York Times апублікавала новыя матэрыялы пра вайсковую частку пад Асіповічамі, якая можа…
Калі жанчына ачуняла, жыхар Магілёўскага раёна папрасіў у яе прабачэння і дапамог апрацаваць рану. Здарэнне…
Истерию вокруг Дня Победы в Беларуси нагнетают те из чиновников и пропагандистов, кому следует помалкивать…
Мартынюк и Страхар выступили на собрании Могилевской ассоциации промышленников и предпринимателей. Советскую традицию показывать гостям…
Стаць прафесійнай мастачкай ёй не дазволіла сястра, калі пабачыла ў інтэрнаце партрэты “Бітлз” і хлопцаў…