Навіны

Цяпер без лацінкі – нанесены яшчэ адзін удар па беларускай культурнай самабытнасці

Сёння была апублікаваная пастанова Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, паводле якой мяняюцца правілы транслітарацыі назваў населеных пунктаў і геаграфічных аб’ектаў у Беларусі.

Пастанова вызначае, што цяпер геаграфічныя назвы ў Беларусі будуць перадавацца лацінскім алфавітам не праз беларускую лацінку, а праз транслітарацыю. Таксама яна вызначае, што перадача назваў можа брацца не толькі з беларускай, але і з рускай моў. Mogilev.media пісалі пра планы ўладаў па русіфікацыі геаграфічных назваў і адзначалі парадокс – у Беларусі няма рускіх геаграфічных назваў, усе яны беларускія, паколькі тысячагоддзямі ствараліся самім народам.

Што мяняецца – калі раней плошча Незалежнасці пісалася лацінкай як pl. Niezaležnasci, то зараз pl. Niezalezhnastsi, Mahiloŭ – як Mahiliou а Čavusy зараз будзе пісацца як Chavusy. 

Лацінка – гэта адзін з традыцыйных нацыянальных беларускіх алфавітаў, які ўжываўся на нашых землях з глыбокай старажытнасці, на якім, напрыклад, былі напісаныя шматлікія дакументы Магілёўскага магістрата ў XVI – XVIII стагоддзях. Выкарыстанне беларускай лацінкі пры напісанні геаграфічных назваў заставалася да апошняга часу апошняй формай афіцыйнага ўжывання дадзенага алфавіту. 

Пры дапамозе вось такога лацінізатара кожны ахвотны можа адчуць смак гэтай арфаграфічнай нормы.

Адметна, што ў 2012 годзе з ініцыятывы афіцыйных уладаў Беларусі ААН прыняла беларускую лацінку для міжнароднай перадачы беларускіх назваў. 

Фота з адкрытых крыніц.

Апошнія навіны

Мой личный Чернобыль. Трагедия глазами одного человека

Мне кажется, что чернобыльскую беду можно разделить на общую и личную. С одной стороны авария…

26 красавіка, 2024

У Клімавічах дзеля “Дажынак” цалкам знеслі адзіную гістарычную славутасць

Спяшаючыся паспець да "Дажынак", галоўную архітэктурную славутасць Клімавіч знішчылі цалкам, хоць гарадскія ўлады пераконвалі, што…

26 красавіка, 2024

У Хоцімску засялілі рыбай гарадское возера і тут жа забаранілі ў ім рыбачыць

Пруд, створаны ў русле ракі Жадунька ў Хоцімску засялілі карпамі, таўсталобікамі і белым амурам –…

26 красавіка, 2024

Жыхары прыгарада Магілёва скардзяцца ўжо колькі год – ад кожнага дажджу вёска проста тоне

За некалькі апошніх гадоў у вёсцы Гарадшчына, якая знаходзіцца на самым ускрайку Магілёва, абвастрылася праблема…

26 красавіка, 2024

У Касцюковічах правялі рэпетыцыю аварыі на Смаленскай АЭС

Службы надзвычайных сітуацый і грамадзнскай абароны правялі ў Касцюковічах комплексную трэніроўку на выпадак аварыі на…

26 красавіка, 2024

С молотка пойдут могилевские торговые центры опального бизнесмена Захарова

На аукцион выставлены объекты недвижимости предпринимателя, называвшего оппозицию «жопозицией». На сайте «БелЮрОбеспечения» появились объявления о…

25 красавіка, 2024