Навіны

Царква замест лесу: у Магілёве плануюць забудову часткі Пячэрскага лесапарку

У Магілёве грамадства ўсхвалявалася: ў Пячэрскім лесапарку хочуць высекчы частку ахоўнай тэрыторыі дзеля будаўніцтва новага царкоўнага комплексу. Праект ужо вынесены на грамадскае абмеркаванне, і выклікае спрэчкі паміж уладамі, жыхарамі і экалагічнымі актывістамі.

Што плануюць пабудаваць

На ахоўнай тэрыторыі Пячэрскага лесапарку плануюць узвесці храм Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, дом кліру, гаспадарчыя будынкі, дзіцячую пляцоўку і паркоўку. Паводле праекта, тэрыторыя вакол будзе ўпарадкаваная, што, на думку распрацоўшчыкаў, павінна прыцягнуць турыстаў і палепшыць інфраструктуру.

Рэакцыя грамадскасці

Жыхары горада і экалагічныя актывісты негатыўна ўспрынялі навіну. Асноўная прэтэнзія – знішчэнне часткі ахоўнай зялёнай зоны, якая важная для экалогіі і адпачынку гараджан. Улічваючы агульнае скарачэнне зялёных тэрыторый у Магілёве, праект выклікаў хвалю абурэння.

Вось, напрыклад, як адрэагавалі ўдзельнікі самага папулярнага гарадскога пабліка на Facebook – суполкі “Магілёў – горад, які быў…”:

А вот и ещё одна плохая новость для Могилёва. Всё не знали как подойти к Печерску, но по итогу придумали! За счёт РПЦ! Начнут с “края” Печерска (да, это место ещё не полноценный Печерский лесопарк, а берёзовая рощица, но сути не меняет, ведь это шикарные природные места).” 

Парк должен быть парком. Для строительства храма можно найти другое место. В Могилеве уже не осталось настоящих скверов и парков. НА Подниколье настоящий парк будет еще не скоро, да, и добраться к нему сложно.”

Месца меркаванага будаўніцтва царквы. Крыніца: Yandex.maps

“Вырубают все ,что только можно,везде. При этом сами селятся за городом,чтобы и птички,и бабочки,и деревья. Подниколье превратили в пустырь,выложенный плиткой-и всех уверяют,что стало необыкновенно красиво. Вы ещё вместо деревьев понаставьте пластиковые,в лампочках-и будет ЩАСТЕ,вот уж правда! Могилев-единственный город,где упорно и,надо заметить,успешно борются с парками. Ведь нет ни одного.”

Сярод заўваг ад грамадскасці гучыць таксама вельмі простае пытанне: навошта будаваць храм менавіта тут, калі недалёка ўжо знаходзіцца адна праваслаўная царква – Серафімаўская?

Афіцыйная пазіцыя

Улады заяўляюць, што новая забудова прынясе “сацыяльную і культурную каштоўнасць”, а страты прыроднага асяроддзя будуць мінімізаваныя. У рамках грамадскага абмеркавання кожны жадаючы можа выказаць свае заўвагі і прапановы.

Што гаворыць заканадаўства

Тэрыторыя, якая адводзіцца пад будаўніцтва, уваходзіць у ахоўную зону Пячэрскага лесапарка. Паводле заканадаўства, на ахоўных тэрыторыях будаўніцтва дазволенае, але забароненая вырубка дрэваў. Выглядае, што прадстаўнікі гарвыканкама, якія прымалі падобны праект да разгляду, сціпла замоўчваюць той факт, што запланаванае будаўніцтва можа прывесці да парушэння прыродаахоўнага заканадаўства.

Што далей

Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 9 мая. Канчатковае рашэнне будзе прынята пасля разгляду ўсіх заўваг.

З канцэпцыяй новай пабудовы можна пазнаёміцца тут.

Прыняць удзел у абмеркаванні – тут.

Апошнія навіны

Где остановиться в Могилеве: обзор гостиниц к туристическому сезону 2025

С началом туристического сезона и больших апрельско-майских выходных, подготовили для вас большой гайд по гостиницам…

26 красавіка, 2025

Будынак першай магілёўскай электрастанцыі пачалі зносіць

Гістарычны будынак першай магілёўскай электрастанцыі быў узведзены ў 1900-х, прастаяў вайну, а цяпер пайшоў пад…

25 красавіка, 2025

Могилевский экс-чиновник рассказал про белорусское “народовластие”

Делегат всех семи Всебелорусских народных собраний, бывший зампред Могилевского облисполкома Анатолий Глаз считает, что в…

25 красавіка, 2025

Житель Мстиславля попался на переводе мигрантов через границу

Монастырщинский райсуд Смоленской области России приговорил жителя Мстиславля к штрафу за помощь в незаконном пересечении…

25 красавіка, 2025

Прапіў шэсць курсавых – махляр у Бабруйску падмануў двоечнікаў

Шэсць студэнтаў з Бабруйска звярнуліся ў міліцыю са скаргай, што іх “кінуў” мясцовы жыхар, выканаўца…

25 красавіка, 2025

Будаўнікі ў Крычаве выкідалі смецце проста на вуліцы

Прычым распарадзіўся гэта зрабіць намеснік кіраўніка будаўнічай арганізацыі. Будаўнічая арганізацыя “Клімавіцкая ПМК-256”, што займаецца ўзвядзеннем…

25 красавіка, 2025