У Беларусі кошт бензіну, як у Эфіопіі, дарэчы.
Аўтамабільнае паліва даражэе на 2 капейкі 15 раз з пачатку году. За гэты час цана вырасла на «юбілейныя» – 30 капеек
Стратэгію павольнага павышэння цаны Белнафтахім сёлета аднавіў 1 сакавіка. Летась паліва рэгулярна даражэла на 1 капейку.
Ад сёння, 7 чэрвеня, аўтаўладальніку трэба будзе заплаціць за 1 літар:
АІ-92-К5-Еўра – 2 рублі 30 капеек;
АІ-95-К5-Еўра – 2 рублі 40 капеек;
АІ-98-К5-Еўра – 2 рублі 62 капейкі;
дызель – 2 рублі і 40 капеек.
Ці шмат ўладальнікаў паставілі свае машыны па павышэнні цэнаў на бензін у гараж?
У прыватных гутарках чарговае павышэнне цаны на паліва аўтамабілісты каментуюць стрымана. Іх супакойвае, што кошты на патрэбны для машыны «тавар» не «узлятаюць», як на прадукты ў крамах. Многія прызнаюцца, што бюджэт ад новых «2 капеек» асабліва не пацярпець.
«Такога падаражэння нават, каб не сказалі, не заўважыў бы. Ці шмат хто праз падаражэнне паліва паставіў сваю машыну ў гараж, бо не пацягнуў яго», – адзначае адзін з уладальнікаў аўто на прыгараднай запраўцы.
Эксперты, да якіх звярнуўся Магілёў.media каментуюць стратэгію «2 капеек», як неабходнасць пакрыцця затрат, звязаных з паніжэннем цаны для канкурэнтаздольнасці паліва на замежных рынках.
На іхную думку па ўвядзенні санкцыяў супраць Беларусі такія захады працягваюцца, нібы, па інерцыі. Калі ёсць магчымасць зарабляць, то чаму ёю не скарыстацца, адзначаюць яны.
Нашы калегі з інтэрнэт-рэсурса Officelife.media адзначаюць тым часам, што сярэдняя цана бензіну ў свеце складае 1,41 долар ЗША за літр. Заможныя краіны падтрымліваюць больш высокія кошты, а бедныя, якія здабываюць і экспартуюць нафту – выстаўляюць значна ніжэйшыя цэны.
У апошнім рэйтынгу таннасці бензіну GlobalPetrolPrices, заўважае выданне, Беларусь мела 24-ы радок з паказчыкам коштам за літар 0,705 долараў ЗША. Блізшы нам сусед у рэйтынгу – Эфіопія. Там бензін каштуе 0,710 долараў за літар.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…