Былыя студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту на сустрэчах выпускнікоў не могуць зайсці на свае факультэты. Яны цвердзяць, што наведванне аўдыторый і спатканні з выкладчыкамі абкладзена мноствам бюракратычных працэдур, што робіць такія візіты ў родную альма-матар амаль немагчымымі.
Паведамленні ў сацыяльных сетках пра колькасць неабходных дакументаў на тое, каб наведаць аўдыторыі выглядаюць непраўдападобнымі. Выпускнікі ж настойваюць на сваім.
«Мы пасля кавіду вырашылі адзначыць 50 гадоў нашага выпуску. – адна з былых студэнтак. – Радасныя пайшлі ў будынак, але нас банальна не пусцілі. Патрэбны, нібыта, быў дазвол самаго рэктара! У ранейшыя нашы сустрэчы падобных праблемаў не было. Мы, вядома ж, пасядзелі, пагаварылі, але па-за сценамі ўніверсітэту. У ім нас цяпер прымаюць за чужынцаў».
Студэнты іншага факультэту вырашылі загадзя паклапаціцца і атрымаць дазвол. Ім прапанавалі напісаць на імя рэктара заяву, у якой указаць:
– усе пашпартныя дадзеныя выпускнікоў,
– напісаць нумары аўдыторый, у якія ім трэба зайсці, і аргументаваць іх,
– напісаць спіс выкладчыкаў, з якімі яны будуць сустракацца і прычыны выбару менавіта гэтых выкладчыкаў,
– прадставіць план правядзення мерапрыемства…
«Там былі яшчэ нейкія паперкі, але мы слухаць далей не сталі. Не ўнівер, а рэжымная ўстанова. Нібы ў турме. Пастаім каля ўнівера, пройдземся па горадзе, потым дзе-небудзь пасядзім. А кіраўніцтву МДУ перакажыце наша палымянае прывітанне», – іранічна выказваецца выпускнік 1992 года.
Пра падобныя патрабаванні да выпускнікоў у іншых магілёўскіх універсітэтаў чуць не даводзілася. У іх усё праходзіць без лішніх бюракратычных працэдур.
Спраўдзіць нараканні былых студэнтаў у адміністрацыі ўніверсітэту не ўдалося. На сайце навучальнай установы адшукаць дакументы, якія рэгламентуюць парадак яе наведвання таксама.
У магілёўскую міліцыю звярнуўся 36-гадовы гараджанін. Ён паскардзіўся, што яго бутэлькай па галаве ўдарыў незнаёмец.…
У Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы прайшла цырымонія ўступлення вучняў у Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў.…
Арганізатары тлумачаць мерапрыемства не столькі хайпам, як хваляваннем з-за праблем мужчынскай фертыльнасці. Але і хайп…
Магілёўскі гарвыканкам абвясціў конкурс архітэктурна-планіровачных канцэпцый шматкватэрнай жылой забудовы вуліц Левая і Правая Дубравенка ў…
13 красавіка 2025 года расійскія войскі нанеслі адзін з самых смяротных удараў па ўкраінскім горадзе…
Цёплыя паветраныя масы рухаюцца з Цэнтральнай Еўропы на Беларусь і нясуць з сабой устойлівае цёплае…