Навіны

Будаўнікі ў Крычаве выкідалі смецце проста на вуліцы

Прычым распарадзіўся гэта зрабіць намеснік кіраўніка будаўнічай арганізацыі.

Будаўнічая арганізацыя “Клімавіцкая ПМК-256”, што займаецца ўзвядзеннем новага жылога дома ў Крычаве па вуліцы Кастрычніцкай, 29, была злоўленая на выгрузцы будаўнічага смецця ў недазволеным месцы – піша “Крычаўскае жыццё”. Спецыялісты інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зафіксавалі факт, што цэлы самазвал смецця кіроўца “МАЗа” вываліў проста на ўскрайку вуліцы Кар’ернай. Прычым, як патлумачыў сам кіроўца, гэта было зроблена па прамым указанні намесніка дырэктара яго арганізацыі – прадпрыемства “Клімавіцкая ПМК-256”. Цяпер па гэтай справе распачаты адміністрацыйны працэс.

Характэрна, што клімавіцкую будаўнічую арганізацыю “ПМК-256”, што ўваходзіць у структуру “Магілёўаблсельбуду”, ужо не першы раз ловяць на парушэннях санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства. Усяго год таму маніторынг выявіў сістэматычныя праблемы з вывазам смецця на будаўнічых пляцоўках гэтага прадпрыемства ў Клімавічах.

Фота: “Крычаўскае жыццё”

Апошнія навіны

Житель Мстиславля попался на переводе мигрантов через границу

Монастырщинский райсуд Смоленской области России приговорил жителя Мстиславля к штрафу за помощь в незаконном пересечении…

25 красавіка, 2025

Прапіў шэсць курсавых – махляр у Бабруйску падмануў двоечнікаў

Шэсць студэнтаў з Бабруйска звярнуліся ў міліцыю са скаргай, што іх “кінуў” мясцовы жыхар, выканаўца…

25 красавіка, 2025

Пад Бабруйскам ледзь не згарэлі амаль 100 цялят

Сёння ноччу пажар адбыўся на цялятніку ў вёсцы Коўрын Бабруйскага раёна на філіяле прадпрыемства "Варатынь". На момант…

24 красавіка, 2025

Два ДТЗ на трасе пад Асіповічамі: чатыры чалавекі шпіталізаваныя

На 109-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель Citroen сутыкнуўся з Mitsubishi, а на 81-м кіламетры той жа…

24 красавіка, 2025

Горки – пафосный молодежный форум и великая иллюзия

В Горках проходит республиканский форум «Молодежь – за возрождение села», собравший сотни участников – студентов,…

24 красавіка, 2025

У “спіс экстрэмістаў” унесены памерлы год таму магілёвец – яго пабрацімы адказалі

У так званым «спісе экстрэмісцкіх фармаванняў» з'явілася прозвішча Аляксандра Царука, хоць мужчына памёр год таму.…

24 красавіка, 2025