Пра прыгоды жыхароў пасёлка пад Бабруйскам піша “Камерцыйны кур’ер”. Дзікая жывёла шыпела, кідалася на навакольных і не пакідала аблюбаванае на ўскраіне пасёлка месца.
Мясцовыя жыхары абарвалі тэлефон аддзела па надзвычайных сітуацыях, у Бабруйскі лясгас нават паступіў званок з Бабруйскага райвыканкама. Ляснік і выручыў.
У Глушанскім доследна-вытворчым лясніцтве на дзяжурстве знаходзіўся ляснічы Ілля Дудаль. Ён выехаў на месца, да засады, створанай бабром. Прыйшлося прымяніць кемлівасць, распавядае Ілля:
– Гэта быў малады бабёр, кілаграмаў пад 12. Хутчэй за ўсё, ён шукаў новае месца для жыцця, вось і зайшоў у нізіну на ўскраіне пасёлка. Атрымалася, што з аднаго боку – дамы, з другога – дарога. Жывёла спалохалася і баялася выйсці. Тут яго і знайшлі мясцовыя жыхары, але не змаглі прагнаць. Бабры вельмі небяспечныя, яны могуць нанесці сваімі зубамі сур’ёзныя раны. Таму трэба быць асцярожнымі, не палохаць і не правакаваць іх. Выязджаючы на месца, я ўзяў з сабой дзіцячую ванначку. Такім метадам раней лавіў гусей: памеры гуся і бабра падобныя.
– Не марнуючы ні секунды, – працягвае ляснік – падышоў да бабра і накрыў яго ванначкай. Потым папрасіў мясцовых жыхароў прынесці ліст бляхі і прасунуў пад ніз, атрымалася зачыненая пастка. Разам з ратавальнікамі мы акуратна пагрузілі бобрыка ў машыну і выпусцілі ў бліжэйшую рэчку.
Фота: “Камерцыйны кур’ер”
У Бабруйску праблема недахопу вадзіцеляў аўтобусаў з вострай ператварылася ў хранічную. У чарговы раз з-за…
Алена Пруднікава-Кірпічонак – эканамістка з Полаччыны, яна аднойчы ўваходзіла ў топ самых прыгожых чыноўніц Беларусі.…
Неравнодушный, да к тому же еще и многоопытный труженик КСУП «Круглянский-Агро» пришел на помощь раненому…
У горадзе з’явіліся роўныя дарогі, а пасля “Дажынак”, як сцвярджае мясцовы дэпутат, змянілася мысленне людзей. …
Дзве крыніцы ў Магілёўскай вобласці атрымалі статус гідралагічных помнікаў прыроды мясцовага значэння. Рашэннем Слаўгарадскага райвыканкама…
Сотрудники КГБ ворвались в редакции ряда белорусских изданий. Главная претензия – рекламные материалы, законно заказанные…