Самыя вялікія папуляцыі зуброў канцэнтруюцца на пяці тэрыторыях Беларусі: нацыянальны парк “Белавежская пушча”, Асіповіцкі вопытны лясгас, СПК “Азёры” Гродзенскага раёна, турыстычны комплекс “Красны Бор” Верхнядзвінскага раёна, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, паведамляе газета “Асіповіцкі край”.
Беларусь з’яўляецца сусветным лідарам у колькасці зуброў, якія пражываюць на волі. У нашай краіне іх больш за 2,3 тысячы. Павелічэнне сярэдняга статку складае як мінімум 50 зуброў штогод.
У нашай краіне ўжо сфарміравалася 11 мікрапапуляцый зубра. Найбуйнейшая з іх – Белавежская пушча. На 1 студзеня 2022 года там пражывалі больш за 700 зуброў. Працы над рэакліматызацыяй зуброў праводзяцца тут з 1929 года. За апошнія 5 гадоў іх колькасць павялічылася амаль на траціну.
Фота: газета “Асіповіцкі край”.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…