17 лістапада 1872 года з’яўляецца афіцыйнай датай заснавання горада Асіповічы. Спачатку назву атрымала чыгуначная станцыя, у далейшым і горад.
Некаторыя цікавыя факты.
Горад узнік у сувязі з будаўніцтвам Лібава-Роменскай чыгункі.
Пачатковая гісторыя горада шмат у чым звязана з дзейнасцю братоў Дараганаў, у тым ліку Восіпа Дарагана ― начальніка ўпраўлення Рыга-Арлоўскай чыгункі, якія ў 1896 годзе пабудавалі чыгунку Асіповічы-Радуцічы-Старыя Дарогі (39 верст). У гонар апошняга станцыя Радуцічы перайменавана ў Дараганава. У мясцовым музеі дзейнічая экспазіцыя “Сям’я Дараганаў”.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Сіняя – правым прытоку Свіслачы
Знаходзіцца за 136 км ад Магілёва і за 93 км ад Мінска. Бліжэйшыя гарады: Старыя дарогі (37 км), Бабруйск (41 км), Глуск (42 км), Мар’іна Горка (44 км).
За 7 км ад горада на рацэ Свіслач створана Асіповіцкае вадасховішча пры будаўніцтве ГЭС (1953). Асіповіцкая ГЭС да 2000-х гадоў была самай магутнай у краіне.
Цэнтр раёна з ліпеня 1924 года. Горадам абвешчаны ў 1935 годзе.
Пасля будаўніцтва чыгункі Асіповічы-Раслаўль (1932) стаў чыгуначным вузлом.
Да вайны ў горадзе жыло амаль 14 000 чалавек.
Максімум насельніцтва 35 500 чалавек у Асіповічах было ў 2001 годзе. Зараз крыху менш за 30 000.
З 29 на 30 ліпеня 1943 года тут адбылася Супердыверсія ўсіх часоў. Падпольшчык-чыгуначнік-электраманцёр Фёдар Крыловіч (1916–1959) аднаасобна і самастойна двума мінамі знішчыў 4 эшалоны з танкамі, у тым ліку найноўшыміі «Тыгр», цыстэрнамі, 12 вагонаў харчавання, 5 паравозаў, вугальны кран, вугальны склад. Пачаўся моцны пажар, які паспрыяў уцёкам ваеннапалонных з мясцовага лагера. Крыловіч у 1949 годзе за гераічны ўчынак быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
А. Салжаніцын даў апісанне Асіповічаў, праз якія некалі праязжаў, у «Архіпелаг ГУЛАГ».
Пабрацім балгарскага г. Траўна.
Асіповічы – горад чыгуначнікаў і вайскоўцаў. Горад – сталіца ракетных войск краіны. Тут месціцца 465-я ракетная брыгада, непадалёку дзейнічае вайсковы палігон.
Адным з горадаўтваральных прадпрыемстваў з’яўляецца ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў”. Ён выпускае запчасткі 3000 найменняў, а таксама лодкі металічныя “Марына”, “Свіслач”, “Русалка”, “Удача”, “Хваля”, шклапластыкавыя “Хваля 4Д”, спартовыя лодкі і байдаркі.
Тут працуе адно з чатырох прадпрыемстваў у свеце па вытворчасці тазасцёгнавых пратэзаў – ЗАТ «Алтымед».
Другое ў Беларусі і вобласці прадпрыемтсва па вырабу чыгуначных грузавых вагонаў – Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання – былы СП СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод» (танк-кантэйнеры, таварныя, платформы для негабарыту).
Вытворцай усім вядомай прадукцыі – рубероіду – з’яўляецца ААТ «Дах».
На СП ТАА «БелГа» у свой час распрацавалі шакалад «Ідэал».
Каля горада знаходзіцца адно з трох у краіне газасховішчаў (360 млн. куб. м).
У горадзе працуе ДЮСШ, з якой звязаны Залатыя прызёры (каноэ, веславанне) алімпіяды ў Пекіне (2008), сярэбраныя ў Лондане (2012) браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы.
Да 2000-х гадоў у горадзе было больш за ўсё хворых на СНІД, наркаманію ў вобласці.
У горадзе ёсць Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1826 года, перавезена ў горад з Замошша ў 1946), музей горада ў Доме афіцэраў, Музей ваеннай тэхнікі, помнік паравозу-“эмка” машыніста Чумакова, які загінуў у 1922 (устаноўлены ў 2002 годзе).
Каля Асіповічаў знаходзіцца в. Вяззе. У ёй па вул. Багдановіча да канца ХХ стагоддзя стаяў дом, дзе юны М.Багдановіч адпачываў з маці. Дом знесены, а мемарыяльная дошка перанесена на суседні дом. У Вяззі Максім пачаў размаўляць на беларускай мове. Працуе музей М.Багдановіча ў мясцовай школе. Працуюць санаторый “Вязье”, Асіповіцкая ГЭС; рыбгас.
У Ялізава месціцца СЗАТ “Шклозавод “Ялізава”, у Татарцы – торфапрадпрыемства, у Жорнаўцы – доследна–паказальны лясгас.
Бабруйскі наркакантроль затрымаў мясцовага 31-гадовага жыхара, які працаваў закладчыкам. За дзесяць дзён да гэтага мужчына…
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў справаздачу па росце коштаў на спажывецкім рынку ў краіне за…
На Тагільскім завулку ў Магілёве вечарам 10 траўня кіроўца аўтамабіля Nissan не змог адрэагаваць на…
Выданне The New York Times апублікавала новыя матэрыялы пра вайсковую частку пад Асіповічамі, якая можа…
Калі жанчына ачуняла, жыхар Магілёўскага раёна папрасіў у яе прабачэння і дапамог апрацаваць рану. Здарэнне…
Истерию вокруг Дня Победы в Беларуси нагнетают те из чиновников и пропагандистов, кому следует помалкивать…