Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей у ноч з панядзелка 21 лістапада на аўторак 22 лістапада з прычыны снегападаў, папярэджвае Белгідрамет.
У ноч з 21 на 22 лістапада прагназуецца воблачнае надвор’е, са снегападамі. Слупок тэрмометра апусціцца да -3 -5°С, месцамі да -6°С . На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераважна паўночны з хуткасцю да 5-10 м/с.
У аўторак, 22 лістапада прагназуецца воблачнае надвор’е. Месцамі выпадзе снег, да 12 мм ападкаў. На дарогах – галалёдзіца, снегавыя заносы. Вецер заходні, паўночна-заходні, хуткасцю да 4-9 м/с. Прагназуецца дзённая тэмпература да -1 -3°С.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…