65-гадовы палітык ад красавіка мінулага году ўтрымліваецца ў няволі. Яго арыштавалі ў Шклове і завезлі ў Мінск. У следчым ізалятары ў зняволенага выявілі анкалагічнае захворванне. Звароты аб змяненні меры стрымання пакінутыя без задавальнення.
Рыгору Кастусёву інкрымінавана «змова, учыненая з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Па словах пракурора, абвінавачаны нібыта ўступіў у змову, арганізаваную яшчэ двума фігурантамі справы – Юрыем Зянковічам і Змітром Шчыгельскім.
1 жніўня на судовым працэсе старшыня партыі БНФ не прызнаў віну ні па адным з пунктаў выстаўленага яму абвінавачання. Пра гэта стала вядома з публікацыі расійскага выдання «Sputnik-Беларусь».
Інфармацыйнае агенцтва БелТА, якое першым 29 ліпеня паведаміла пра частковае прызнанне віны Аляксандрам Фядутам і 1 жніўня пра прызнанне віны ў поўным аб’ёме Вольгай Галубовіч і Дзянісам Краўчуком, пра пазіцыю Кастусёва маўчыць.
У публікацыі, выстаўленай на сайт у 10.52, пазначана, што «у дадзены момант пракурор зачытвае абвінавачванне Рыгору Кастусёву».
Выданьне паведаміла пра пазыцыю Кастусёва ў 15.32. У ім адзначалася, што па словах пракурора, абвінавачаны ўдзельнічаў у зум-канферэнцыях па абмеркаванні плана захопу дзяржулады. Аднак сам Кастусёў віну не прызнае. Пасля абвяшчэння абвінавачання ён адзначыў, што ўдзельнічаў у зум-канферэнцыях як слухач.
“Я толькі прызнаю віну ў тым, што даў гэтым людзям уцягнуць мяне ў гэтыя размовы: аб сілавой змене ўлады, аб трох групах ваеннаслужачых, аб фінансаванні гэтага мерапрыемства”, – падкрэсліў Рыгор Кастусёў.
«Sputnik-Беларусь» піша: Кастусёў заявіў падчас допыту ў судзе, што з боку следства на яго аказваўся ціск.
«Калі тваю сям’ю рэпрэсуюць, напішаш што заўгодна», цытуе абвінавачанага выданне. Ён адзначыў: калі ўжо быў затрыманым, то знявольвалі яго дачку і зяця.
Справа разглядаецца ў Мінскім абласным судзе. Спачатку працэс быў абвешчаны закрытым, але нечакана яго зрабілі адкрытым.
Акрамя Кастусёва, Галубовіч, Краўчука і Фядуты падазраванымі па крымінальнай справе з’яўляюцца псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, экс-супрацоўнік спецпадраздзялення МУС «Алмаз» Ігар Макар, а таксама Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка і Віталь Макаранка, якія пражываюць за мяжой.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…