Культура

Антываенны спектакль паказалі бабруйчане ў Магілёве

“Пэся і Янко” прыехалі з Бабруйска ў Магілёў і мелі вялікі поспех у публікі. Падзеі 80-гадой даўніны аказаліся надзвычай актуальнымі. 

У рамках VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, які завяршаецца сёння, Бабруйск і Магілёў абмяняліся спектаклямі. Бабруйскія артысты ўчора паказалі ў Магілёве лірычную драму “Пэся і Янко”, якую паставіла Таццяна Дарагабед па п’есе Аркадзія Шульмана і Яна Карпінскага. 

Спектакль пра вайну і каханне. У аснове сюжэта лёс яўрэйскай дзяўчыны, якая цудам не загінула ў расстрэльнай яме. Яе выратаваў цыган Янко, які таксама цудам выратаваўся. Нацысты знішчылі іх сем’і, і надалей паказаны шлях жанчыны і мужчыны праз усе выпрабаванні вайны. Каханне не стала шчаслівым шлюбам, але яно асвятліла ўсё жыццё герояў. 

П’еса пастаўлена ў традыцыйнай класічнай манеры драматычнай пастаноўкі. Галоўная гераіня распавядае пра свой пракручаны лёс, а іншыя акторы паказваюць яго. Як падалося, тут амаль усё традыцыйна: ігра актораў, мізансцэны, дыялогі, няма новамодных вывертаў. Вось толькі мастацкая афармленне сцэны сучаснае і ўдалае. Няма арыгінальнічання, а п’еса трымае ў напрузе ўвесь час, і ніводны глядач не сышоў з залы раней за артыстаў. 

 

У чым жа сакрэт безумоўнага поспеху?

Найперш трэба адзначыць удалы выбар п’есы. Сюжэт яе ідзе ад адной драматычнай сітуацыі да наступнай, і нават калі падаецца, што героям ужо наканаваны надалей шчаслівы лёс, зноўку ўзнікаюць самыя нечаканыя перашкоды… 

Традыцыйнасць пастаноўкі стала плюсам, а не мінусам. Ніякія спецэфекты не адцягвалі ўвагу ад галоўнага – лёсу герояў. 

Усе артысты сыгралі арганічна. Гледачы паверылі маладой і старой Пэсе, Янку і Самуілу, жорсткаму партызану Кандрату, кухарцы і нават маладому журналісту. Іх характары былі мнагапланавыя і жыццёвыя, за што рэспект усім артыстам і рэжысёру. Падалося, што ніводнага абыякавага гледача ў зале не было. Усіх кранула сапраўднае мастацтва, якое выклікала моцнае, да слёз, суперажыванне. 

“Трэба жыць” – асноўны лейтматыў спектаклю. Гуманізм дзеяння асобліва востра адчуваецца ў сучасных умовах ваенных дзеянняў расійскіх войскаў ва Ўкраіне. Актуальнасць, злабадзённасць спектакля абвастрыла ўспрыняцце пасылу, які заклалі ў яго аўтары і артысты. 

Адна з глядачак ацаніла пастаноўку так:

– Гэта ж спектакль пра нас. Пра сучаснасць. А ад таго, што побач ідзе вайна, становіцца асабліва страшна. 

Раней Магілёў.media пісалі пра сёлетні шматпакутны фестываль нацыянальнай драматургіі. 

Апошнія навіны

Прэпарат для зніжэння вагі стаў прарывам у медыцыне – ён зніжае рызыку інсультаў на 20%

Семаглутыд – прэпарат для зніжэння вагі і барацьбы з дыябетам – дэманструе выдатныя вынікі па…

14 мая, 2024

18 000 куранятак скраў з Шклоўскай птушкафабрыкі супрацоўнік прадпрыемства

39-гадовы інжынер птушкафабрыкі ў Шклове на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў з інкубатарнай сутачных куранятак-бройлераў і…

14 мая, 2024

Частку Бабруйскай крэпасці прадаюць за адну базавую

Двухпавярховы склад з часткай абарончага вала Бабруйскай крэпасці выстаўлены на аўкцыён. Пасля продажу двух складоў…

14 мая, 2024

Дзевяцігадовы хлопчык атрымаў апёкі 10% цела – ўспыхнула бутэлька з бензінам

Падчас спальвання смецця жыхаром вёскі Лубнішча Магілёўскага раёна пацярпеў яго сын 2015 года нараджэння. Як…

14 мая, 2024

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024