Па меры таго, як страты расійскай арміі ва Украіне памнажаюцца, і ў цынкавых трунах вяртаюцца дадому целы як прафесійных вайскоўцаў, так і мабілізаваных, улады ўводзяць абмежаванні на выдачу памерлых, баючыся ўсплёску сацыяльнай незадаволенасці – паведамляе рэсурс The Moscow Times.
Моргі расійскіх рэгіёнаў атрымалі інструкцыю аб “дазаванай” выдачы сваякам целаў тых, хто загінуў ва Украіне, каб не пасеяць паніку, паведамілі выданню крыніцы ў рэгіянальным урадзе аднаго суб’екта РФ, а таксама супрацоўнікі морга.
Так, па словах чыноўніка, які знаёмы з сітуацыяй у Паўночнай Асеціі, існуе загад “выдаваць не больш за два трупа ў дзень”.
Супрацоўнік морга ў Арэнбургу ўдакладняе, што вуснае ўказанне прыйшло ад кіраўніцтва ў гарадскім аддзеле аховы здароўя:
– У нас невялікі горад, калі раздаць так шмат мёртвых сваякам – гэта стварыць паніку… Акрамя таго, яны хацелі пазбегнуць сітуацыі, калі сваякі ў чарзе за памерлымі стваралі б натоўп каля перапоўненага морга.
У лютым страты расійскай арміі дасягнулі маштабу, якога з пачатку вайны яшчэ не было. Спрабуючы захапіць Угледар і прарваць украінскі фронт да гадавіны пачатку вайны, расійскія генералы давялі страты арміі да 500 чалавек у дзень – заявіў міністр абароны Велікабрытаніі Бэн Уоллес.
Учора абляцела сець інфармацыя пра прыбыццё ў Навасібірск сотні трунаў расійскіх салдат і афіцэраў.
Паводле заходніх дадзеных, да пачатку лютага 2023 года расійская армія страціла амаль 200 тысяч чалавек забітымі і параненымі ва Украіне. Гэта больш, чым колькасць вайсковай групоўкі, якую прэзідэнт Уладзімір Пуцін сабраў год таму для ўварвання 24 лютага 2022 года.
Фота з адкрытых крыніц.
Mogilev.media сабралі пакуль што самы поўны спіс палітычных зваротаў у КДБ, злітых “Кіберпартызанамі”, у якіх…
Мальчик пережил реанимацию и заново научился ходить. ЧП в детском садике Быхова произошло, когда ребенок…
Крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры ўзбуджаная супраць дзевяці жыхароў абласнога цэнтра. За…
На сайте Могилевского облисполкома речи узурпатора в Костюковичах систематизировали и разделили на главы по смыслу,…
Лукашенко очень своеобразно проверил, помнит ли Леонид Бартош глубину посева зерна. Во время «полевых пустозвонов»…
Mogilev.media выявілі яшчэ аднаго адносна вядомага ў горадзе чалавека, які пісаў даносы на электронную пошту…