Сёння Рада Еўрапейскага Саюза абвясціла пра новы пакет персанальных санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў “за іх ролю ў існуючых унутраных рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека ў Беларусі”. Усяго пад санкцыі трапілі 28 чалавек. Чатыры з іх прадстаўляюць Магілёўшчыну, альбо паходзяць з нашага рэгіёна.
Самай высокапастаўленай ураджэнкай Магілёва ў спісе з’яўляецца генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч. Яна пачынала працаваць у рэгіянальнай журналістыцы, а на пасаду кіраўніка самай буйной дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі краіны была пераведзеная з Магілёўскага абласнога тэлебачання, дзе таксама займала пасаду дырэктара.
Таксама ў санкцыйны спіс трапілі тры суддзі з Магілёўшчыны. Гэта суддзі Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў і Ігар Зямцоў, а таксама суддзя суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Антон Дудаль.
“Сённяшні спіс уключае розных прадстаўнікоў судовай сістэмы, а менавіта пракурораў і шматлікіх суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя рашэнні, у тым ліку ў дачыненні да грамадзянаў, якія выступалі супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 г., ці проста выказвалі ўласнае меркаванне супраць рэжыма Лукашэнкі. – гаворыцца ў заяве Рады ЕС – Нарэшце, у спіс уключана таксама група доўгатэрміновых прыхільнікаў Лукашэнкі, якія атрымоўвалі выгоды ад рэжыма.”
Агулам абмежавальныя меры ЕС у дачыненні Беларусі прымяняюцца цяпер да 261 асобы і 37 юрыдычных асоб.
Фота: consilium.europa.eu
В могилевском ЗАГСе официально зарегистрировали брак между беларуской и гражданином Пакистана. История их любви началась…
Журналісты газеты “Кiравец” звярнулі увагу на занядбаны вугал мясцовага аўтавакзала – і за час вёрсткі…
Демонстрация силы «народного» ополчения: в Осиповичах прошли учения командиров добровольцев. В Осиповичах прошли занятия с…
Бывший прокурор Быховского района решил сменить амплуа и принять участие в телевизионном музыкальном проекте. В…
Пожилая могилевчанка лишилась 25 тысяч рублей после звонка лжесотрудников Белтелекома и милиции. Подозреваемая задержана, возбуждено…
Победная истерия понемногу отпускает чиновников, но не сразу, а постепенно. Делегация Могилевской областной организации РОО…