Мэрыяй Клайпеды прынята рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона 26 кастрычніка. І гэта нягледзячы на тое, што сярэднесутачная тэмпература паветра пакуль перавышае нарматыўныя 10 градусаў цяпла, але ўзмацняюцца вецер і вільготнасць.
Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.
У 2021 годзе ацяпляльны сезон у партовым горадзе стартаваў 12 кастрычніка. Апошні раз ацяпленне ў Клайпедзе ўключылі ў канцы кастрычніка толькі ў 2008 годзе, калі было цёплае надвор’е.
У Клайпедзе з 18 кастрычніка гэтага года ацяпляюцца дашкольныя і агульнаадукацыйныя ўстановы, установы сацыяльнага абслугоўвання. Клайпедскі раён пачаў ацяпляльны сезон 20 кастрычніка, прыгарадная Крэтынга – 21-га.
Па дадзеных Klaipėdos energijа, да гэтага часу самастойна ацяпляльны сезон ужо пачалі 10 прыватных прадпрыемстваў і адзін шматкватэрны дом.
Нагадаем, што цяпло ў магілёўскіх кватэрах з’явілася амаль ўжо тры тыдні назад.
На кастрычнік прадпрыемства цэнтралізаванага цеплазабеспячэння Klaipėdos energijа ўстанавіла тарыф у памеры 10,06 еўрацэнта/кВтч без падатку на дадатковую вартасць. Рост склаў амаль 250%: у кастрычніку мінулага года ён быў 4,85 цэнта. Лістападаўскі тарыф пакуль яшчэ не аб’яўлены.
Нагадаем, што 1 квт гадзіна у Беларусі складае каля 9 еўрацэнта, у дамах пераведзеных на электраацяпленне – 3.
Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.
27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды Магілёва няма.
Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.
Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
фота: atviraklaipeda.lt
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…