Навіны

Абяцалі адрэстаўраваць, а самі вывезлі ў Крычаў – як у жыхароў вёскі скралі помнік

Замест рэстаўрацыі адной рэтра-машыны крычаўскія ўлады проста забралі сабе чужы помнік – успамінаем жарсці, якія ўскалыхнулі глыбінку.

Увосень 2020 года са скверу аграгарадка Касцюшкавічы Крычаўскага раёна раптам знік з пастамента  трактар-помнік, “пуцілавец” 1930-х гадоў, на якім працаваў жыхар вёскі, першы трактарыст раёна. Раптоўнае знікненне помніка спарадзіла занепакоенасць мясцовых жыхароў, а таксама шмат чутак наконт яго лёсу. 

трактар-пуцілавец у Касцюшкавічах

Старшыня Касцюшкавіцкага савета дэпутатаў Уладзімір Мядзведзеў вырашыў супакоіць вяскоўцаў, і распавядаў, што з дапамогай спецтэхнікі трактар звезлі на рэстаўрацыю. Аднак неўзабаве трактар-пуцілавец апынуўся ўжо на іншым пастаменце ля былога транспартнага прадпрыемства “Крычаўгрузаўта” ў самім Крычаве. 

У сваю чаргу грузавую машыну-самазвал ЗІЛ-164, што знаходзілася каля транспартнага прадпрыемства, прыбралі з пастамента, аднак не сталі рэстаўраваць і рамантаваць, а проста замянілі на трактар-пуцілавец.

ЗІЛ-164, фота ілюстрацыйнае

Адразу пасля з’яўленне трактара-помніка на новым месцы, дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі пачалі пісаць пра з’яўленне новага турыстычнага аб’екта ў Крычаве. У мясцовай раёнцы “Крычаўскае жыццё” пачалі з’яўляцца матэрыялы, якія з гонарам паведамлялі, што абноўлены помнік уключаны ў турыстычны маршрут Магілёўшчыны. 

З назіранняў чытачоў mogilev.media, за два гады, што прайшлі пасля гэткага бясхітраснага прысабечвання, трактар-пуцілавец так і не стаў турыстычным аб’ектам у Крычаве. 

А жыхары Касцюшкавічаў, у сваю чаргу, пазбавіліся адметнага помніка, які адлюстроўваў пачатак механізацыі іх мясцовасці  – вядома, што гэты трактар першым праклаў баразну на калгасным полі Касцюшкавіцкага сельсавета, а першым трактарыстам Крычаўшчыны быў якраз мясцовы жыхар Іван Вацура, успаміны якога захоўваюцца ў вясковай школе.

Зараз можна пераканацца ў абыякавым стаўленні да помніка ў Крычаве – дарога да яго замецена снегам, тэкст з інфармацыйнага банера здалёк прачытаць немагчыма. Падыйсці ж да банера цяжка, бо гурбы снега не даюць гэта нармальна зрабіць.

Трактар «Універсал», выпускаўся на Ленінградскім заводзе «Чырвоны пуцілавец» з 1934 па 1940 гады. На тэрыторыі Беларусі падобныя тэхнапомнікі сустракаюцца дастаткова рэдка. 

Фота: mogilev.media

Апошнія навіны

Магілёвец атрымаў два гады калоніі за слова “лукож.пый”

Магілёўскі прадпрымальнік Павел Макаранка атрымаў два гады зняволення па артыкуле за абразу Лукашэнкі – паведамляе…

13 мая, 2024

Дзесяць магілёўскіх аўтобусаў памяняюць расклад і маршрут на Радуніцу

Дзеля падвозу людзей да могілак дзесяць аўтобусных маршрутаў Магілёва памяняюць свой расклад і схему праезду…

13 мая, 2024

Пад Бабруйскам шукаюць метэарыт

Калі бабруйскі метэарыт будзе знойдзены, ён стане шостым на тэрыторыі Беларусі. Падзенне нябеснага цела было…

13 мая, 2024

На Магілёўшчыну прывезлі дзяцей з “ДНР”, іх суправаджае чыноўніца пад санкцыямі

Пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей на санаторнае лячэнне ў наш рэгіён паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”. Ахвяры…

12 мая, 2024

Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў Мсціславе

Дзве сям'і сталі ахвярамі пажару ў прыватным доме па вуліцы Энгельса ў Мсціславе. Мужчына 1957…

12 мая, 2024

Дзеля любімага занятку бабруйскі наркаман кінуў працу, але бізнэс працягваўся толькі дзесяць дзён

Бабруйскі наркакантроль затрымаў мясцовага 31-гадовага жыхара, які працаваў закладчыкам. За дзесяць дзён да гэтага мужчына…

11 мая, 2024