Навіны

700$ за адрэзаны палец – у Мінску затрымалі “спорцікаў”, што каралі наркакур’ераў

У Мінску былі затрыманыя двое мужчын 27 і 38 гадоў, якія працавалі на наркамаркет, караючы кур’ераў, што правініліся.

Устаноўлена, што яны збівалі закладчыкаў рукамі, нагамі, бітамі, дубінкамі і іншымі сродкамі, а таксама распылялі ім пярцовы газ у твар і ўжывалі электрашокер. Запалохваючы траўматычным пісталетам, прымушалі кур’ераў, якія правініліся, стоячы на каленях пад запіс на тэлефон прасіць прабачэння перад кіраўніком інтэрнэт-крамы.

Гэтыя запісы потым выкарыстоўваліся кіраўніцтвам наркамаркета для падтрымання дысцыпліны ў групоўцы. Сярод пакаранняў, якія на замову кіраўніцтва выканалі “спорцікі” – адрэзаны палец адной дзяўчыне-закладчыцы. 

Як гэта адбылося – распавялі ў Следчым камітэце. Увечары 22 чэрвеня мінулага года паступіла паведамленне аб збіцці 25-гадовага хлопца і 29-гадовай дзяўчыны. Пацярпелыя растлумачылі ў міліцыі, што ў даркнэце яны набылі псіхатропнае рэчыва альфа-PVP і, атрымаўшы каардынаты, накіраваліся забіраць тавар. Прыбыўшы на месца пары выявіла пустую схованку. Праз некалькі хвілін да іх падышлі двое невядомыя са зброяй. Нападнікі жорстка збілі мінчан нагамі і металічнай бітай, а пасля адрэзалі дзяўчыне фалангу пальца рукі.

Як высветлілася, пацярпелая жанчына працавала закладчыцай на буйную інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў. Размяшчаючы закладкі, дзяўчына не выканала пастаўленыя куратарам задачы, за што ён вырашыў яе пакараць. У той дзень мінчанка накіроўвалася за чарговай партыяй наркотыкаў, а свайго хлопца папрасіла яе падвезці. У выніку ў пастцы “калектараў” апынуліся адразу абодва.

Карнікамі наркамаркета выступілі тыя самыя 27-мі і 38-мі гадовыя мужчыны. Як правіла, куратар інтэрнэт-крамы паведамляў ім дадзеныя кур’ераў, іх каардынаты і агаворваў пажаданы спосаб расправы. «Спорцікі» чакалі сваіх ахвяр у зацішных месцах, каб на крыкі аб дапамозе ніхто не прыйшоў.

Свае здзекі яны здымалі на камеры мабільных тэлефонаў і ў якасці справаздачы адпраўлялі кіраўніцтву маркета, за што атрымлівалі ганарар па ўсталяваным прайсе. Напрыклад, за адрэзаны палец дзяўчыны ім належала 700 долараў ЗША.

Усяго на рахунку фігурантаў 4 падобныя «замовы». Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнана 4 грамадзян ва ўзросце ад 25 да 30 гадоў. Нярэдка пасля расправы агрэсары выкрадалі мабільныя тэлефоны, ключы ад аўтамабіляў і іншую маёмасць.

Малодшы са “спорцікаў” быў раней судзімы за хуліганства, крадзяжы і ўхіленне ад адбывання пакарання, а старэйшы – за збыт наркотыкаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і неаднаразовую язду без права кіравання. Жылі яны за кошт выпадковых заробкаў на розных будаўнічых аб’ектах.

Зараз абодвум прад’яўлена абвінавачванне па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Фота: Следчы камітэт

Апошнія навіны

Сталинист из Краснополья назвал всеобщие выборы президента “кругами ада”

Первый секретарь пролукашенковской коммунистической партии Сергей Сыранков хотел бы, чтобы президента Беларуси выбирали на Всебелорусском…

30 мая, 2025

Прыхаваныя лайкі і адкрытыя намеры: як беларуская прапаганда спрабуе паўплываць на выбары ў Польшчы

У чаканні прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы беларуская дзяржаўная прапаганда актывізавала сваю працу ў сацсетках, імкнучыся…

30 мая, 2025

В Могилеве вручали смарт-билеты БРСМ: теперь за активность будут начисляться баллы.

Новый смарт-билет сделает и без того комфортное членство в БРСМ еще комфортнее — у могилевских…

30 мая, 2025

Магілёўскі “аўтамайстар” падмануў сваіх кліентаў на амаль 17 тыс. рублёў

Жыхар Магілёва, назваўшы сябе аўтаслесарам, падмануў 14 кліентаў, скарыстаўшы іх аўтамабілі і атрымаўшы грошы за…

30 мая, 2025

Калі дзяцінства б’ецца токам: як бяспека ператварылася ў квэст на выжыванне

У Магілёве падлетак ледзь не загінуў ад удару токам у закінутым будынку. Ён ухапіўся за…

30 мая, 2025

Былую навучэнку каледжа ў Бабруйску прымусілі аплаціць “бясплатнае” навучанне

У Бабруйску правялі паказны суд над былой навучэнкай каледжа імя Ларына за тое, што яна…

30 мая, 2025