Навіны

500$ у месяц – як выглядаюць самыя дарагія магілёўскія кватэры ў арэнду

Трохпакаёўка і чатырохпакаёўка з сумніўнымі інтэр’ерамі і нават не ў цэнтры  б’юць усе рэкорды на здымнае жытло ў Магілёве. 

У абвестках на арэнду кватэр у Магілёве можна знайсці пару варыянтаў, здольных хутчэй здзівіць, чым выклікаць зайздрасць. Так, трохпакаёвую кватэру са сціплым метражом да 80 квадратных  метраў здаюць на вуліцы Вялікая Машэкаўская за рэкордныя для Магілёва 500$ у месяц. Аб’ява размешчаная вось тут. Інтэр’еры харомаў, пры гэтым, нагадваюць хутчэй пра сярэдненькі еўрарамонт дзесяці-пятнаццацігадовай даўніны, чым пра раскошу і эпікурэйства.


Пузатыя тэлевізары і странэнькая сціплая кухня сустракае нас на фотаздымках з іншага варыянта. Чатырохпакаёвая двухузроўневая кватэра ў прыватным сектары на завулку Калужскім – гэта за аўтавакзалам – здаецца за тыя ж самыя 500$ у месяц. 



Драўляная лесвіца можа выглядаць прыемным бонусам у гэтай прапанове, але ці дастаткова гэтаха для рэкорднаа для Магілёва кошту за здымнае жытло?

Фота: kufar.by  

Апошнія навіны

“Экабабры” сабралі смецце на Бярэзіне пад Бабруйскам

Актывісты экалагічнага руху “Экабабры” зладзілі сплаў па Бярэзіне, і заадно сабралі кучу смецця. У панядзелак,…

29 красавіка, 2025

Хлопец са спушчанымі штанамі насіўся за бабулькай у Мсціславе

Пенсіянерка зрабіла заўвагу двум маладым жыхарам Мсціслава ў гарадскім парку Міру – яны на вачах…

29 красавіка, 2025

У Магілёве мужчына скраў інвалідны вазок з бальніцы – але сам не ведае, навошта

У міліцыю звярнуўся прадстаўнік Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі і паведаміў аб крадзяжы інваліднага вазка…

28 красавіка, 2025

«Белавиа» запускает свой первый рейс из Могилева в Москву

Сегодня, 28 апреля 2025 года, авиакомпания «Белавиа» открывает авиасообщение Могилев – Москва, выполнив свой первый…

28 красавіка, 2025

У Магілёве вынеслі прысуд за згвалтаванне і забойства 25-гадовай даўніны

Два магілёўца асуджаныя вінаватымі ў згвалтаванні, забойстве і разбойным нападзе, якія адбыліся ў чэрвені 2000…

28 красавіка, 2025

Паглядзіце, як прайшло раллі на джыпах пад Бабруйскам

Другія рэспубліканскія спаборніцтвы па джып-спрынту прайшлі на гэтых выходных пад Бабруйскам. На чатырохкіламетровую трасу выйшла…

28 красавіка, 2025