Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000 – 500 000 слоў. А ў дыялектнай мове (агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) наогул каля 1,5−2 мільёнаў слоў.
Для параўнання ў англійскай мове, напрыклад, налічваецца да паўмільёна слоў. Хоць наўрадці мы станем называць мову міжнародных зносін беднай. “Великий русский язык” таксама налічвае прыблізна 500 000 слоў, а калі улічваць дыялекты, то натуральна і больш. Відавочна, што на фоне двух буйных моўных сістэм беларуская мова выглядае досыць развітой, з багатым слоўнікавым запасам.
Наеднаразова можна пачуць, што ў Беларусі ўсе размаўляюць па-руску, навошта нам гэтая беларуская мова? Насамрэч, паводле апошняга перапісу ў Беларусі на матчынай мове дома размаўляюць 26% жыхароў краіны, а гэта значыць амаль 2 млн. 450 тысяч чалавек. Больш за тое, беларускую мову за родную вызнаюць 54% (5, 095 млн. чал.) жыхароў нашай краіны, а гэта больш за палову насельніцтва рэспублікі. А калі ўлічваць той факт, што больш за 1 мільён чалавек назвалі беларускую мову другой для сябе, то атрымліваецца, што валодаюць і ў той ці іншай ступені карыстаюцца беларускай мовай 65 % – 2/3 насельніцтва Беларусі.
Мова кожнага народа ўнікальна па-свойму. Калі казаць пра беларускую, то першае, што прыходзіць у галаву – гэта наша ўнікальная літара «Ў». Такая адметнасць беларускай мовы нават увасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку.
Літара Ў (у нескладовае) – 22-я літара беларускага кірылічнага алфавіта, якой няма ў іншых кірылічных алфавітах славянскіх моў, хоць гэтая літара ёсць і ва ўкраінскай мовазнаўчай літаратуры, а таксама ўжываецца ў некалькіх мовах народнасцей былога Савецкага Саюза, для якіх савецкімі мовазнаўцамі былі распрацаваны варыянты кірылічнай азбукі (узбекская, дунганская, асецінская, эксімоская і ніўская мовы).
Але тое, што літара «Ў» не выключна беларуская, а выкарыстоўваецца і ў іншых мовах, толькі яшчэ больш павялічвае яе статут. Такім чынам, беларуская літара «Ў» стала міжнароднай.
Дзеясловы «знаць» і «ведаць» нароўні выкарыстоўваюцца ў беларускай мове. «Знаць» выражае вонкавае павярхоўнае знаёмства з чым-небудзь, а «ведаць» – вынік больш-менш поўнага і грунтоўнага прасякнення ў нутраную існасць чаго-небудзь, вывучэння.
У беларускай мове здаўна ёсць слова «знаць». Сёння часцей ужываецца сінонім «ведаць», але гэта не значыць, што ён адзіна «правільны». Дзеяслоў «знаць» ёсць у іншых сучасных славянскіх мовах: ва ўкраінскай, польскай, чэшскай, сербскай, македонскай і інш. Гэтае слова ўжывала шмат нашых класікаў беларускай літаратуры і ў сучаснай беларускай мове ў гэтага дзеяслова шмат аднакарэнных слоў: вызнаваць, зазнаць, знаўца, мовазнаўства, пазнаць, прызнаць і г. д. Ёсць яшчэ такі цудоўны назоўнік «знаццё» (г.зн. веданне, прадбачанне), які ўтварыўся якраз ад дзеяслова «знаць». Такога прыклада дастаткова, каб уцяміць, чаму адпаведнікам да рускага «знать» ў беларускай частцы слоўнікаў ідзе не толькі “ведаць”.
Прычым слова «знаць» выкарыстоўваецца ва ўсіх дыялектах беларускай мовы і характэрна для лексікі не толькі беларусаў з усходняй часткі краіны, але і тых, хто нарадзіўся на захадзе Беларусі.
Далёка не кожны ведае, што ў беларускай мове існуе тры графічных сістэмы. На сённяшні дзень афіцыйна ў беларускай мове ўжываецца кірылічны алфавіт, які існуе з XIV стагоддзя. У XVI стагоддзі з’явілася лацінка. Ёй пісаліся творы ў беларускай літаратуры XIX ст. На пачатку XX ст. кірылічны і лацінічны алфавіты суіснавалі разам. Так пэўны час газета «Наша Ніва» друкавала тэксты на дзвюх графічных сістэмах, каб усе беларусы разумелі напісанае, таму што каталікі звыкліся да лацінкі, а праваслаўныя разумелі толькі кірыліцу.
Зараз лацінка ўжываецца ў тапаніміцы – назвах геаграфічных аб’ектаў. Таксама ёй карыстаюцца ў побытавых зносінах беларусы, якім гэта зручней, ці якія лічаць лацінку больш прыстасаванай сістэмай для перадачы асаблівасцяў беларускага маўлення.
З XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія трапілі ў палон падчас набегаў Арды або перасяляліся мірным шляхам на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Паступова татарскае насельніцтва пачало асімілявацца, а на працягу XIV-XVI стагоддзяў татары перасталі выкарыстоўваць уласную мову і пачалі выкарыстоўваць беларускую мову, якую запісвалі арабскім алфавітам – арабіцай. У выніку чаго з’явіліся кітабы – кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю.
Фота з адкрытых крыніц
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…