Адзначым, што працы па тэндэру распачалі яшчэ 15 жніўня гэтага года, а да канца гэтага месяца павінна быць адгружана апошняя партыя абутку замоўцу. Прычым займалася вытворчасцю абутку ў Крычаве па лініі ПВХ на агрэгаце італьянскага паходжання «Дэльта III – 900» каля пятнаццаці чалавек.
Аднак да канца невядома, якім вайскоўцам робіцца абутак: беларускім ці расійскім. Улічваючы, што прадстаўнікі беларускай улады забяспечваюць усім неабходных (ад адзення да зброі) расійскае войска ва ўзброным канфлікце супраць Украіны, то, верагодна, абутак, які робіцца на Крычаўскім гумавым заводзе, таксама прызначаны ім.
Нагадаем, што ў ранейшы час на заводзе ўжо выпускалі боты для пажарнікаў са спецыяльнай вогнетрывалай гумай, а таксама рабіліся боты для шахцёраў з металізаванай насавой часткай.
Асноўная ж прадукцыя вытворчасці гумавых вырабаў філіяла ААТ “Белшына” ў Крычаве гэта боты і калошы рознай афарбоўкі і канфігурацыі, пантофлі, сандалі, а таксама разнастайны спартыўны абутак. Дарэчы, абутак з крычаўскага завода заўсёды славіўся якаснай прадукцыяй, што адзначалася граматамі і ўзнагародамі ад раённага да рэспубліканскага ўзроўняў.
Буйнейшы забудоўшчык у Магілёўскім рэгіёне, абласное упраўленне капітальнага будаўніцтва сістэматычна парушала заканадаўства аб дзяржаўных закупках…
Депутат Олег Дьяченко во время приема граждан в Осиповичах внезапно собрал вокруг себя много людей…
Адразу два чалавекі сталі ахвярамі пажараў у Клічаўскім раёне 21 кастрычніка. Раніцай каля 5 гадзін…
Члены пролукашенковской партии «Белая Русь» будут пачками повышать квалификацию в Могилеве. Кривая благосостояния народа растет,…
Кіраўніцтва Горацкага райвыканкама правяло ўрачысты прыём для шматдзетных маці блізнятак, двайнятак і трайнятак. Жанчыны былі…
Кватэра засталася ёй у спадчыну ад бацькі, які прапаў без вестак. У былой палітзняволенай, што…